У першую нядзелю жніўня сваё прафесійнае свята адзначаюць працаўнікі чыгункі Беларусі


Дата публикации:

Больш чым 110 тысяч чалавек, якія абслугоўваюць тысячы кіламетраў магістраляў...

Першая лінія Парэчча - Гродна пачала дзейнічаць яшчэ ў 1862 годзе як частка Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. Але афіцыйным днём нараджэння Беларускай чыгункі лічыцца лістапад 1871-га, калі ў эксплуатацыю ўступіла яе галоўная магістраль Смаленск - Орша - Мінск - Брэст.

Сяргей Курыла пра сучаснае і будучыню чыгункі.

За паўгода Беларуская чыгунка перавезла 41 мільён пасажыраў. Большасць з іх купляла свае квіткі ў касах. Зрэшты, Беларуская чыгунка прадае квіткі праз Інтэрнэт, але іх усё роўна трэба забіраць на вакзале. Да канца года сістэма электронных квіткоў павінна запрацаваць цалкам. Білет можна будзе раздрукаваць і на сваім прынтары.

Ад прынтара да патрэбнага маршруту на добрым цягніку. Штогод Беларуская чыгунка абнаўляе свае вагоны і лакаматывы. Адзін з апошніх прыкладаў - гарадскія лініі. Электрычкі швейцарскай фірмы звяжуць Мінск з гарадамі-спадарожнікамі. Не ў тэставым рэжыме, а на патаяннай аснове яны пачнуць хадзіць у другой палове верасня. Пакуль у парку толькі тры саставы, у наступным годзе будзе ўжо дзесяць. А вось потым могуць з\\\'явіцца электрычкі і з беларускай прапіскай.
(Уладзімір Балахонаў, намеснік начальніка Беларускай чыгункі \\\"Зараз ідуць перамовы паміж кампаніяй Stadler і заводам Камунмаш, нашы два прадпрыемствы - Мінскі вагонарамонтны завод і Баранавіцкі станкабудаўнічы ўчастак. Мяркуем, калі гэты праект адбудзецца, то будзе арганізаваны такі холдынг па выпуску не толькі гэтых цягнікоў, але і ўсяго электрарухомага саставу\\\".)

Для гэтых ліній будуецца асобны пуць. Інвестыцыі каля 150 млрд рублёў. Дарэчы, гэта каля 15% усіх грошай на мадэрнізацыю Беларускай чыгункі. Сёлета чыгуначнікі пачалі праводзіць электрычнасць і на ўчастку ад Асіповічаў да Жлобіна і ад Маладзечна ў кірунку дзяржаўнай мяжы з Літвой. Гэта дадасць хуткасці жалезнай магістралі. Напрыклад, зараз на некаторых участках электрыфікаванай дарогі Мінск-Брэст цягнікі разганяюцца да 140 км/гадзіну. Цэны за такія хуткасці ў найбліжэйшы час застануцца ранейшымі, запэўніваюць у Беларускай чыгунцы.
(Уладзімір Балахонаў, намеснік начальніка Беларускай чыгункі: \"Тарыфы міжнародныя павышаюцца. Унутраныя тарыфы пакуль што застаюцца нязменныя, як у прыгарадзе і іншае. У найбліжэйшы час мы не планавалі іх павышаць\".)

Наступны год для Беларускай чыгункі юбілейны. Першая лінія Парэчча - Гродна пачала дзейнічаць яшчэ ў 1862 годзе. Да 150-годдзя на гэтым участку створаць гісторыка-турыстычны комплекс.


http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=52488

Новость предложена пользователем: Удалённый пользователь

Пока нет комментариев пользователей.
Для размещений комментариев Вам необходимо авторизоваться.